Мацвей Парыжскі
Мацвей Парыжскі | |
---|---|
англ.: Matthew Paris | |
Дата нараджэння | каля 1200[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | не раней за май 1259 і не пазней за чэрвень 1259 |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | картограф, агіёграф, геральдыст, ілюмінатар рукапісаў, мастак, пісьменнік, манах, гісторык, пісар |
Вучоба | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мацвей (Мэцью) Парыжскі (англ.: Matthew Paris, лац.: Matthaeus Parisiensis; каля 1200 — каля 1259) — англійскі храніст, гісторык, манах-бенедыктынец.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Мацвей Парыжскі нарадзіўся верагодна ў 1200 годзе. Чаму ён атрымаў мянушку «Парыжскі» (лац.: Parisiensis), дакладна невядома. Магчыма, ён у юнацтве вучыўся ў Парыжскім універсітэце, ці ж мянушка яго з’яўляецца латынізаванай формай англійскага радавога імя Пэрыс (англ. Paris). 21 студзеня 1217 года, ва ўзросце прыкладна 17 гадоў, ён стаў манахам Сент-Олбанскага манастыра ў Хартфардшыры.
У 1248—1249 гадах Мацвей знаходзіўся ў Нарвегіі, дзе па просьбе папы Інакенція IV займаўся рэформай бенедыктынскага манастыра. У Нарвегіі Мацвей зблізіўся з каралём Хаконам IV Старым, якому перадаў ліст караля Францыі Людовіка IX Святога з прапановай прыняць удзел у крыжовым паходзе.
Вярнуўшыся на радзіму, ён больш не пакідаў сцен манастыра, але, нягледзячы на гэта, быў добра дасведчаны аб мірскіх справах, бо вёў перапіску з дзяржаўнымі і царкоўнымі дзеячамі, а сам Сент-Олбанс часта наведвалі як англійскія арыстакраты (уключаючы самога караля Генрыха III, з якім Мацвей, як вядома, быў асабіста знаёмы), так і вядомыя замежнікі. Да смерці ў 1236 годзе храніста Роджэра Вендаверскага Мацвей працаваў разам з ім у манастырскім скрыпторыі, а пасля смерці свайго настаўніка ўзначаліў апошні. Памёр у сваёй абіцелі не пазней за 1259 год.
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118578987 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 жніўня 2015.